У тумане
Шрифт:
Золкай туманнай ноччу група падрыўнікоў партызанскай брыгады «Дзядзі
Але ўсё ж трохі ўбаку і зводдаль нечакана раздаўся стрэл — нягучны шчоўкнуў у тумане,
і хлопцы ўсе разам прыселі. Ды стрэлаў больш не было. Хвойны бор за дарогай моўчкі чарнеў у туманным паўзмроку, па другі бок, за сенажаццю, наогул няшмат што было відаць. Недзе ўгары, за аблокамі, ужо ўзышоў месяц, трохі падсвятліў ноч, якая, аднак, мляўка таілася ў шэрай туманнай навалачы.— Так, балуецца нехта… Дурак нейкі, — ціха сказаў той, што ішоў за старшым. Старшы недаверліва пакруціў галавой у пілотцы, паслухаў і, мабыць, нічога больш не ўчуўшы, засцярожліва пайшоў далей.
Іншыя павалакліся следам.
Іхні галоўны клопат чакаў іх наперадзе.
Поделиться с друзьями: