Quo Vadis
Шрифт:
С. 89: Прэтор — вышэйшая дзяржаўная асоба ў галіне суда і юрысдыкцыі; спярша прэтораў было двое (па справах грамадзянаў і іншаземцаў), але пры Нэроне іх колькасць павялічылася да васемнаццаці.
С. 90: Тэрзыт — у Гомэра («Іліяда», II, 212–270) невядомы ваяр у лагеры ахейцаў, вораг Ахіла і Адысея, які фігуруе тут у якасці сварлівага дэмагога.
Уліс — лацінская форма імя Адысей. Элізэйскія прасторы — вобласць у Гадэсе (Аідзе), дзе нібыта размяшчаліся душы герояў і сумленных людзей.
С. 91: Цынік —
перад н. э., блізкі да традыцый Геракліта.
С. 92: Тэлезыя — горад у вобласці Самній каля 180 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. Понт Эўксын — грэцкая назва Чорнага мора. Мезэмбрыя — горад у Фракіі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Чорнага мора. Путэолі — прыморскі курортны горад у Кампаньі, дзе месціліся віллы Калігулы, Нэрона ды інш. Ланісты — утрымальнікі гладыятарскіх школ. Арэнарыі — пясчаныя кар’еры, дзе збіраліся хрысціяне, хаваючыся ад пераследу.
С. 96: Ніоба — у грэцкай міфалогіі дачка караля Тантала, сужонка фіванскага караля Амфіёна; маючы шмат дзяцей, Ніоба заганарылася перад маці Апалона і Артэміды багіняй Лета (Латонай); у знак помсты Апалон і Артэміда знішчылі ўсіх дзяцей Ніобы, і тая ад гора скамянела. Геліёс — бог сонца ў грэкаў.
С. 97: …прыбыццё Тырыдата, караля Арменіі… — Паводле мірнай дамовы Тырыдат павінен быў атрымаць атрыбуты ўлады з рук Нэрона. Эпрый Марцэль Тытус Клаўдый — вядомы даказчык з набліжаных да Нэрона асобаў; скончыў самагубствам у 79 г., калі яго абвінавацілі ў змове супраць Веспасыяна.
С. 98: Атлант — у грэцкай міфалогіі тытан, волат, брат Праметэя; пасля паразы тытанаў у барацьбе з алімпійскімі багамі Атлант змушаны быў падтрымліваць небасхіл на крайнім захадзе, ля саду Гесперыд. …ад стаўпоў Геркулеса аж па граніцы Аршацыдаў… — г. зн. ад Гібралтара да дзяржавы партаў; паводле падання, Гераклавы слупы — гэта дзве каменныя стэлы, якія Геракл усталяваў на беразе праліва Гібралтар, што аддзяляе Еўропу ад Афрыкі; Аршацыды — партаўская дынастыя.
С. 99: Вось дзеля чаго рыба сталася меткай хрысціян… — Слова «рыба» (грэц.
ісhthуs) складалася з пачаткoвых літар грэцкіх словаў І[ёsoуs], Ch[ristos], Тh[еоу], Ну[іоs], S[оtёr], што абазначае
Езус Хрыстус Бог Святы Дух і Сын. Выява рыбы была найбольш ужываным крыптаграфічным знакам ранніх хрысціянаў.С. 100: Празэрпіна — рымская багіня краіны мёртвых, дачка Цэрэры, атоесамліваецца з грэцкай Пэрсэфонай, дачкой Дэметры. Мэркуры — рымскі бог гандлю, ахоўнік падарожнікаў, тоесны грэцкаму Гэрмесу.
С. 101: …вызвольнік вялікага Пансы… — Тут недакладнасць: гаворка йдзе яўна пра Кая Вібія Пансу, сябрука Цэзара, консула 43 г. перад н. э., які і загінуў у тым жа годзе, г. зн. больш як за 100 гадоў перад апісанымі падзеямі.
С. 103: …чым воўчая наць, засяляючая ўзбярэжжа Тыбру — г. зн. рымляне; паводле падання, заснавальнікі Рыма — Ромул і Рэм — былі выкармлены ваўчыцаю; на знак гэтага ў пачатку V ст. перад н. э. на Капітолі была ўсталявана бронзавая выява ваўчыцы, якая захавалася да нашага часу. Пампея, Стаб’і — гарады ў Кампаньі ля Везувія, якія загінулі падчас ягонага вывяржэння ў 79 г. Ахайя — гістарычная вобласць на поўначы вострава Пелапанэс; гэтак называлася і ўся Грэцыя, калі была правінцыяй Рымскай імперыі. Амфітрыта — багіня мора й сужонка Пасейдона ў грэцкай міфалогіі. Торкват Сылан… ёсць праўнукам боскага Аўгуста. — Як паведамляе Тацыт («Анналы», ХV, 35), Дэцым Юній Торкват Сылан, консул 53 г., даводзіўся Аўгусту прапраўнукам; скончыў самагубствам у 64 г., калі яго абвінавацілі ў змове.
С. 104: Пампей (106 — 48 гг. перад н. э.) — выдатны дзяржаўны дзеяч, знакаміты ваявода. У 67 г. перад н. э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы для барацьбы з піратамі, між якімі права карыстання дзяржаўнай казной, прыбыткамі правінцый ды прызначэння намеснікаў. Гістрыён Алітурус — актор, камедыянт. Эдып — у грэцкай міфалогіі сын фіванскага караля Лая. Гісторыя Эдыпа, якому Дэльфійскі аракул прадказаў забойства свайго бацькі і жанімства з маці, якую звалі Іёкастэ, была папулярным сюжэтам грэцкай трагедыі.
С. 108: …смела глядзеў ёй у вочы, бы Сакрат… — Як паведамляе Плятон («Файдон» з цыкла «Выбраныя дыялёгі» ў беларускім перакладзе Яна Пятроўскага, Гэйнсвіл, 1987), Сакрат атруціўся ядам у турме згодна наканаванаму прысуду і спаткаў смерць з самапэўным спакоем.
С. 110: Цыркус Максімус — так званы Вялікі Цырк, пабудаваны, як сведчыць легенда, яшчэ Тарквінам Ганарлівым, быў размешчаны між Палатынам і Авентынам.
С. 114: …між дарогамі Салярыя і Намэнтана… — Першая, назва якой перакладаецца як Саляная дарога, вяла на паўночны ўсход, да берагу Адрыятычнага мора; другая йшла паралельна ёй і, праходзячы праз невялікі горад Намэнтан у 30 км ад Рыма (чаму і звалася Намэнтанскай), лучылася неўзабаве з Салянай дарогай.
С. 116: …яго мучыць Фурыя… ролю Орэста… — У грэцкай міфалогіі Орэст — сын ахейскага караля Агамемнона і Клітэмнэстры; даведаўшыся ад аракула, што маці забіла ягонага бацьку, а сыну наканавана адпомсціць, Орэст забівае маці, за што і пераследуюць яго Эрыніі, якія атоесамліваюцца з рымскімі Фурыямі, багінямі помсты.
С. 117: Бэнэвэнт — горад у вобласці Самній, 40 км на ўсход ад Капуі.
…пад апекай боскіх братоў Алены… — г. зн. Кастара і Палукса. Озырыс — егіпскі бог вытворных сілаў прыроды, уладар таго свету. Бааль — боства семіцкага паходжання; часцей за ўсё шанаваўся як бог урадлівасці і бог сонца. Лекан і Ліцыній — консулы 64 г. Кай Лекан Бас і Марк Ліцыній Крас.