Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дударев Алексей

Шрифт:

Юля. Навошта ж ты хлусіў?

Кім. А што мне было рабіць? Сказаць, што і мне невядома, дзе вы падзеліся? Каб і яна хвалявалася ўсю ноч… А так я зло ў свеце паменшыў роўна ў два разы, і твая сяброўка спакойна спала на начным дзяжурстве. I я таксама іду спаць… чаго і вам жадаю.

Юля. Я толькі чаю пап’ю…

Кім. Вас там не напаілі нават чаем? Які жах! Я зараз прыгатую.

Юля. Я сама… Ідзі спі.

Кім. Калі вас яшчэ і голадам марылі — магу прапанаваць

аўсяную кашу.

Юля. Разбяруся. Ідзі спаць…

Кім. Сонца ўзыходзіць. Дабранач, мэм!

Юля. Не здзекуйся. Ідзі.

Кім. Пайшоў. (Пайшоў.)

Юля. Кім!

Кім. Што?

Юля. Я цябе люблю…

Кім. Гэта ў вас ад бяссонніцы…

Юля. Ну хопіць ёрнічаць, я сур’ёзна!

Кім. У чатыры раніцы толькі пеўні сур’ёзна кукарэкаюць, сур’ёзныя ж размовы людзі вядуць пасля дзевяці… Гуд бай!

Юля. Чакай.

Кім. Ну што яшчэ?

Юля. Я хачу, каб ты ведаў, што б ні здарылася, што б ні адбылося, я заўсёды буду з табой, з Пінем і з Баранесай…

Кім. Не веру…

Юля. Чаму?

Кім. Вы парушылі іерархію, якую ж самі і ўстанавілі…

Юля. Ну добра! 3 Пінем, з Баранесай і з табой! Ты задаволены?

Кім. Я незадаволены, але скараюся жорсткаму лёсу.

Юля. Ты балаболка!

Кім (пазяхаючы). Я таксама хачу зрабіць сур ёзную заяву: калі вы будзеце замест лячэння прападаць у барах, ездзіць на «мерседэсах», то…

Юля. Клянуся, гэта ў першы і апошні раз! (Абдымае яго.)

Кім. Дадуць мне сёння паспаць ці не! Гэта абуральна! (Выходзіць.)

Юля (глядзіць у акно). Сон… Раніца… Ранішні… Сон…

Офіс Хадзеева. З’яўляецца Каралёў.

Хадзееў. Што табе трэба?

Каралёў. Прыстойныя людзі вітаюцца і прапаноўваюць сесці (паўза). Можна мне сесці?

Хадзееў. Сядай.

Каралёў. Я прыйшоў табе сказаць, што ты дарма адправіў сваю Зайку ў Кёльн.

Хадзееў (падхапіўся). Адкуль ты ведаеш?

Каралёў. Не кіпяціся! Гэта яшчэ не ўсё. Ёй ужо нічога не пагражае. Hi ў Кёльне, ні тут. Я прыйшоў разлічыцца з табой (пачынае выкладаць з сакваяжа пачкі грошай), папрасіць прабачэння і сказаць, што я быў свіннёй…

Хадзееў. Чаму быў?

Каралёў (горача).

Таму што я ўжо даўно не свіння!

Хадзееў. Іяк даўно?

Каралёў. Сем гадзін. 3 паловай.

Хадзееў. Ну-у, так доўга не жывуць…

Каралёў. I тым не менш… Але і ты фрукт… 3-за гэтай муры (ківае на грошы) сябру, хоць і былому, кулю над сэрца… Ну менш іх, болыш — якая розніца…

Хадзееў. Дык а чаго ж ты тады…

Каралёў. Яж сказаў табе, кім я быў! Свіннёй.

Хадзееў. Вось я і хацеў замачыць цябе. На сала.

Каралёў. Бяры свае грошы, людаед… I яшчэ раз даруй… За дачку. Я разумею, што ты перажыў.

Хадзееў нервова набірае нумар.

Голас. Слухаю.

Хадзееў. Як вы?

Голас. Усё ў парадку.

Хадзееў. Дзе яна?

Голас. На занятках.

Хадзееў. А ты?

Голас. Тут. Каля дзвярэй класа. Не хвалюйцеся, усё ў парадку.

Каралёў. Усё ў парадку. Не мучай дзіцёнка. Туды ніхто не паехаў ад мяне… А сёння ноччу я і тут усё зняў…

Хадзееў. Што адбылося?

Каралёў. Пагібель адбылася… Катастрофа… Душэўны «Тытанік», Хадзееў…

Хадзееў. Тыж мяне заўсёды Халдзеем клікаў…

Каралёў. Табе і ў трэці раз сказаць, кім я быў?! Што ты прыніжаеш мяне!

Хадзееў. Хто цябе прыніжае…

Каралёў.Я папрасіў у цябе прабачэння, з дачкой тваёй усё нармальна… Я вярнуў твае грошы…

Хадзееў. А ты мне нічога не вінен…

Каралёў. Што значыць не вінен? Канчай заліваць.

Хадзееў. У мяне на залівоны няма часу. Ты мне нічога не вінен.

Каралёў. Ды ты што?! Я зранку вышкрабаў адусюль апошнія грошы, машыну загнаў за палову цаны, прадаў за бясцэнак два прадпрыемствы!

Хадзееў. Я за чужую шызафрэнію не адказваю…

Каралёў. Паслухай, Хадзееў…

Хадзееў. А вось цяпер я — Халдзей… А ты забірай свае бабкі і каціся…

Каралёў. Я не жабрак! Мне твае падачкі не трэба!

Хадзееў. Якія падачкі, Каралёў? Успомні, калі я каму падаваў хоць адзін рубель… Тыдзень таму ты мне прадаў вось гэта (паказвае прастрэленую кніжачку), я купіў і ўсё. Мы квіты.

Каралёў. Я яе пакідаў у залог!

Хадзееў. У мяне не ламбард! I я не ліхвяр! Будзь здароў…

Каралёў (спрабуе вырваць з рук Хадзеева кніжачку). Дай сюды!

Поделиться с друзьями: