Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дударев Алексей

Шрифт:

Лена. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх… Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі…

Каралёў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.

Лена. Гэта не ўсё-ё… Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой

тваёй буду.

Каралёў. Якой кумой?

Лена. Ну, а хто ж тваіх дзяцей хрысціць будзе?

Каралёў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!

Юля. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?

Каралёў. 3 дзецьмі застаўся… Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы…

Лена. Перажывае момант адчурання.

Юля. Які момант?

Лена. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.

Каралёў. Зноў?

Лена. Камплексуе падлетак…

Пауза. Юля застагнала.

Каралёў. Што такое?

Юля. Мне дрэнна…

Заціскаючы рукой рот, выбягае.

Каралёў. Юля!!! (Да Лены.) Чаго ты сядзіш?!

Лена. А што мне рабіць?

Каралёў. Ёй дрэнна!

Лена. Ну й што?

Каралёў. Як што? Ёй жа моташна стала!

Лена (абыякава). На здароўе…

Каралёў. Ты… Памажы ёй!

Лена. Чыя гэта жонка? Мая ці твая? Сам дапамагай…

Каралёў. Чым я ёй дапамагу?!

Лена. Агуркоў салёных купі на дарогу!

Каралёў (пасля паузы). Што… Што…

Лена. Сто! Я ж казала, што ты жлоб…

Каралёў (насоўваецца на яе і шэпча радасна). Лена… Лена-а-а…

Лена. Што такое? Не чапай мяне! Пусці! Пусці табе сказана!

Каралёў (абдымае яе). Ленка!

З’яўляецца Хадзееў.

Хадзееў.

Што тут адбываецца?

Лена. А вы не бачыце. Гвалт над чэснай дзяўчынай у міжнароднай зале аэрапорта.

Хадзееў. А дзе Юля?

Юля (з’яуляецца). Я тут.

Каралёў. Як ты?

Юля. Нармальна.

Хадзееў. Дакладваю. Нас з табой сустракаюць. Я забіраю дачку і гэтым жа рэйсам вяртаюся. Ты будзеш жыць у яе пакоі. Гэта два крокі ад клінікі. Прафесар Шварц рэкамендуе дзённы стацыянар.

Каралёў. Гэта што?

Лена. Як што? Увесь дзень лечышся, а потым усю ноч здароўе гробіш.

Хадзееў. Ужо абвесцілі рэгістрацыю. Лена, пайшлі багаж афармляць. Мы каля пятай стойкі будзем.

Хадзееў і Лена выходзяць.

Юля. Што гэта з табой?

Каралёў. Нічога…

Юля. А чаго ты так глядзіш?

Каралёў. Та-ак… Я праз тыдзень у адведкі прыеду.

Юля. Навошта табе грошы траціць!

Каралёў. Грошы трэба не эканоміць! Грошы трэба зарабляць! У цябе ж свой пакой будзе. Ты днём у стацыянар, а я ў піўбар… А ноччу буду сачыць за тым, каб ты сваё здароўе не гробіла…

З’яўляецца Кім, ведучы за рукі хлопчыка і дзяўчынку. Канечне ж гэта Піня з Баранесай.

Кім. Яны дасталі мяне!

Юля. Кім!

Кім. Калі я сказаў, што ты паехала ў аэрапорт, яны такі вой паднялі… Увесь пад’езд на вушы паставілі! Суседка выклікала міліцыю, бо падумала, што я іх забіваю… Адразу дваіх…

Каралёў. I што?

Кiм. Міліцыя нас і прывезла сюды. Вунь машына стаіць. (Да дзяцей.) Ну што? Вось ваша мэм… Цалуйцеся!

Юля падбягае і абдымае спачатку маленькіх дзяцей, а потым Кіма.

Так яны і стаяць абняўшыся.

Каралёў павольна-павольна падыходзіць да іх. На гэтым мы з імі і развітаемся. Дай вам Бог шчасця!

Канец
Поделиться с друзьями: