Заходнікі
Шрифт:
Як і кожны вечар, Марыся пачала рыхтавацца да свайго звьгчайнага і ў той жа час непаўторнага рытуалу перад сном. Звычайна яна садзілася на край пасцелі, спіной да яго, сцягвала сукенку, вабна святлеючыся ў змроку, а пасля здымала бялізну і, калі было не зусім цёмна, гарэзна і лёгка кідала скінутае яму на твар, хуценька расшпільвала на спіне станік і, падтрымліваючы яго локцямі, хаваючы грудзі, намагалася выхапіць з-пад падушкі доўгую начную кашулю, апусціць станік і нацягнуць яе на сябе. Ён звычайна з узбуджэннем чакаў якраз гэтых хвілін і ў міг, калі яна ўздымала рукі ды цэліла трапіць галавой у выраз кашулі, хапаў яе, пруткую, дужую, і паміж імі пачыналася сапраўдная барацьба. Урэшце Марыся скаралася, выпускала з рук кашулю, і яны, задыханыя, запалымнелыя, прытульва-ліся і заміралі ў доўгім слодычным пацалунку…
Сёння Марыся таксама апусцілася на край; неўзабаве паказала свае гладкія плечы, хвалюючы раўчук на спі-не, які вось хораша закрылі апушчаныя цёмныя валасы. Але, цяпер не чуючы ягонага адмыслова затоенага ды-хання, напружанасці для рыўка, Марыся нібы здзівілася — заціснула локцямі станік і азірнулася. Бачачы, што ён ляжыць зусім нерухома, бадай, упершыню за сумеснае жыццё не заспяшалася хаваць сваё спрытнае і прыгожае цела, нырнула пад коўдру і прытулілася.
— Які цёпленькі! — шчасліва прашаптала і, ужо ўражаная яго стрыманасцю: — Ты стаміўся? Хапаў, падымаў за сябе і за дзядзьку?
— Стаміўся, — нехаця, абы не маўчаць, буркнуў ён. Маючы яшчэ толькі дваццаць тры гады, не малую мужчынскую сілу, ён, лічы, не ведаў добра, што гэта такое — стома ад работы.
Каб была старэйшая — калі не з адпалымнелай, то ўжо з прыціхлай душой альбо мела спакайнейшы характар, — дык Марыся, як і кожная крыўдлівая жанчына, раптоўна пахаладнела б, насупілася, але…
— Мы зараз прагонім тваю стому… — Загарэзнічала яна, дала волю рукам, а заадно прыпала да ягоных вуснаў. Такое дазволіла сабе толькі сам-насам і пад начным полагам.
Сцяпан, як ні стрымліваўся, толькі дзеля прыліку ад-казваючы на пяшчоты, пачаў паволі супакойвацца, дабрэць, праганяць прэч рэўнасць і злосць, нават падакараў сябе: ну і дурань! Не, не можа яго Марыся ад-цурацца, падпусціць да сябе чужога мужчыну, тым болей гэткага нягодніка, як Кураглядаў, кахае і шануе толькі яго, мужа. А калі разлагодзіўся, дык не мог ужо быць абыякавы да жончыных ласак — узбудзіўся, а потым імгненна нібы ўспыхнуў агнём.
Некалі, калі толькі пажаніліся і пачалі жыць як муж ды жонка, абое доўгі час былі сарамлівыя, няўклюдныя, дык такія незвычайныя хвіліны, як цяпер, вельмі ўзбуджалі, але не заўсёды прыносілі вялікую радасць, часамі нават наадварот — расчараванне, сорам і пакуты, нават крыўду адно на аднаго. Цяпер, калі былі ўжо сталейшыя сямейнікі, калі Марыся пасля родаў адчула сама і ведала, як паказаць яму сваю жаноцкасць, было іначай. Ця-пер яны разумелі, адчувалі адно аднаго без слоў — па ад-мысловай усмешцы, па пяшчотных дотыках, па пацалунках. Так вось і ў гэтыя хвіліны. Спачатку ні ён, ні яна, задыхаючыся, не маглі вымавіць слова ці паўслова, толькі трымцелі, але пазней, калі гэтае трымценне пачало ўтаймоўвацца, успламяніла кожную жылачку, і душа душы, цела целу пачалі спяваць адну пяшчотную песню, першай, як і раней, здолела ціха выдыхнуць Марыся:
— Сцяпанка, міленькі мой, залаценькі…
Ён слухаў, нібы нейкі голас здалёку, яшчэ далікатней лашчыў яе, на ўсю глыбіню душы радуючыся, колькі чаго цудоўнага можа даваць маці-прырода.
Пасля яны спачатку побач, а потым крыху воддаль ляжалі змораныя, але шчаслівыя, з нейкім новым акрыленым усведамленнем гэтага цяжкога, але мілага свету.
— Я цябе вельмі люблю, Сцяпанка, — прашаптала Марыся, узяла яго руку і прытуліла да сваёй гарачай шчакі.
— I я, — скупа, але з радасцю адказаў ён.
— Я з табой такая шчаслівая, што часамі ўжо баюся…
— Не трэба, — папрасіў ён, ведаючы, што часамі трэба быць вельмі асцярожным і са сваімі патаемнымі думкамі, і са сваім словам, каб самому не наклікаць на сябе бяды. — Маўчы.
— Маўчу, — прашаптала са згодаю.
Заціхла, перажываючы ўжо новую ўцеху: ён моўчкі, дзякуючы, пачаў лашчыць яе валасы, шыю, пруткія грудзі. Калі ж яго рука паслабела, а рухі замарудзіліся — значыць, ён пачынаў драмаць, яна ўзяла яго руку, сама знайшла ёй месца: ён любіць засынаць, калі расслаблена, але ўладна, як муж, як гаспадар, пакладзе яе, цёплую, з пульсуючымі жылачкамі на пальцах, на яе
малады, тугі жывот.2
Спалі моцна, як пабітыя.
Ды па звычцы прачнуліся раптоўна, тады, калі трэба было ўставаць. Праўда, падымацца дужа не хацелася, вабіла хоць хвіліну-другую папесціцца пад цёплай коўдрай. Але хочаш ці не хочаш, а мусіш пакідаць ложак, каб і ў час ухадзіцца, і каб вёска не высмеяла, што Грыгарцэвічы — гультаі-лежні…
Першай заварушылася Марыся — пачала яшчэ вялай рукой абмацваць пад падушкай адзенне. Узяўшы, паднялася, села, апусціла ногі долу і змагалася са сном. Калі ён зноў убачыў у паўзмроку яе паглядныя плечы пад распушчанымі валасамі, дык мігам абудзіўся і нечаканым рыўком згроб паўсонную Марысю — як, бывала, і раней, на досвітку: яны, пасвяжэлыя пасля ночы, гарэзавалі і, спяшаючыся, былі блізкія. У тых прагных пацалунках і спешных ласках таксама была свая маладая вабнасць. Але цяпер Марыся нечакана папрутчэла, не дала яму волі, а неўзабаве змусіла і затаіцца: там, у «чорнай хаце», пачуўся гаспадынін крэкт, а пасля і тупат.
Трошкі збянтэжаныя, трошкі засцерагаючыся, яны рэзка адхінуліся, падхапіліся і пачалі хуценька апранацца. Калі выйшлі на кухню, дзе толькі што маці за-паліла лучыну на пліце, былі ўжо з затоенымі пачуцця-мі, захопленыя гаспадарскімі турботамі. Маці, стрымана, але задаволена адказаўшы на цёплае нявестчына прывітанне, пачала падпальваць у печы, а яны, мала-дыя, падаліся на двор: Марыся даіць карову, ён даваць сена быдлу.
Паснедаўшы, Сцяпан запрог каня і, маючы ўжо ў кі-шэні кажушка загорнутыя ў ручнічок акраец хлеба і апольчык сала, цыбуліну, падаўся на работу.
У лес сталыя янкавінцы ездзілі ўжо другі тыдзень — на своеасаблівыя сёлета лесанарыхтоўкі. Гуртам рэзалі ў гаі былога хатаўскога пана дрэва на школу. Да блакады ў вёсцы было некалькі казённых будынкаў — гміна (за «першымі» Саветамі рэўком, за «другімі» — сельсавет, у гэтую вайну — воласць), школа, крама, карчма, — але ў блакаду ўсё гэта, як і людскія хаты, згарэла. Дык вось цяпер адбудоўваецца. Хоць яшчэ многія з вёскі жывуць у зямлянках, але найперш, як настояў Кураглядаў, «на-до восстанавлнвать, обустранвать Советскую власть», — летась грамадой пабудавалі сельсавецкі будынак і «пад-собныя памяшканні» да яго, а сёлета вось узяліся за школу: яна, як і крама, пакуль што па большых і лепшых людскіх хатах.
Калі мінуў настылае цемнаватае поле (уздоўж сырых валуноў было яго пяць дзесяцін зямлі) і ўехаў у ціхі лес, пацягнула рэзкім холадам: тут, у цяні, яшчэ бялеўся снег, шарэў стары, асенні, лёд. Аднак адчуў іншае, прыемнае, хваляванне: паблізу, злева на горцы, ягоны лапік сасняку. Калі ўсё будзе добра, дык налета трэба бу-дзе папрасіць дзядзьку і яго сыноў ды рэзаць страявое дрэва — на трысценак. Гэтая хата, што даў ружэвіцкі цесць, не толькі малаватая, але і стаялая ўжо; калі падмеўся мець вялікую сям'ю (яны з Марысяй дамовіліся, што ў іх будзе сама меней чацвёра дзяцей, каб у брата быў брат, а ў сястры — сястра), то трэба дабудаваць яшчэ якіх два пакоі. Далей, у былым панскім, а цяпер дзяржаўным лесе, даўся ў нос дым — ён, канечне, напоўз сюды за ноч з іхніх вогнішчаў: кожны пасля сваёй рабо-ты забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Сям-там на выразках вунь куродыміц-ца і цяпер — ці яшчэ звечара, ці хтосьці ранні пад-варушыў папялішча ўжо зараз. Як вось і дзядзька Фран-цішак: чакаючы яго, падгарнуў на выгаралую, белую ад попелу сярэдзіну галавешкі, раздзьмухаў — дымок з ця-пельца віўся без ахвоты і сілы, баючыся ранняй лясной змрочнасці і стыласці.
Сцяпан павітаўся з дзядзькам — той, як і ўсе ў іхняй радні, не вельмі гаваркі, моўчкі хітнуў галавой у адказ, пачаў памагаць распрагаць каня.
Яшчэ зімой аб'ездчык і ляснік на вялікім кавалку ле-су зачасалі сякерай, пранумаравалі тыя сосны, што трэба было паваліць янкавінцам. Сцяпану і дзядзьку трапілі нумары 30–45. I не простыя — яны былі на тоўстых, звышстогадовых, цяжкіх, налітых смалой хвоях. Зрэзаць і апусціць іх на зямлю было даволі цяжка. Сён-ня тут чакала адмысловая, не вельмі натужлівая, але ас-цярожная работа — рэзаць ацярэбленыя ўжо дрэвіны на кавалкі: што — на дылі і дошкі, што — на зруб ці на кроквы. Калі не сёння, дык заўтра-паслязаўтра трэба бу-дзе цягаць тыя кавалкі да дарогі.