Пясецки
Шрифт:
«Гэтаму занятак ёсць!» — падумаў я і падаўся, каб сапраўды дзесьці напіцца.
Праз гадзіну, наладаваны падарункамі для Лёлькі, уваходзіў да яе. Я вы- піў якраз гэтулькі, колькі мне трэба і быў у залатым настроі. Лёльку заспеў дома. Ляжала на ложку ў нейкім стракатым халаціку і разглядала альбом з каўказскімі краявідамі, які я калісьці ёй купіў.
Ад парога я пачаў спяваць:
Як ката не хоча кошка,
Дык не хоча — хоць памры.
А паненкі лёгка ножкі Падымаюць дагары.
Жыву ў Лёлькі другі дзень. Згода паміж намі ўсталявалася. Вуркоча як котка... Цёпла, ціха, але нявесела...
Заўтра трэба выехаць у Ліду, бо тут болей не вытрымаю.
* * *
Ліда, 18 кастрычніка 1922 г.
Калі ўдумацца, жыццё чалавечае анічога не вартае, нават самае прадук- тыўнае. Хтосьці створыць велізарныя культурныя каштоўнасці. Народ узвы- сіцца на высокім узроўні цывілізацыі. Чалавецтва створыць калектыўнымі высілкамі цудоўныя ўмовы існавання. І што ж далей? Як таго нейкага кагось- ці, так і народ, і ўсё чалавецтва наперадзе няўхільна чакае пагібель, бо законы прыроды аднолькавыя для ўсіх. Як для маленькіх арганізмаў, так і для вялікіх, як для аднаго чалавека, так і для ўсяго чалавецтва. Нават наша Зямля змуша- ная будзе састарэць і скончыць натуральнай смерцю, ад «старэчага маразму», калі перад тым не загіне з-за нейкай касмічнай катастрофы. Нават вядомы нам космас будзе змушаны саступіць месца іншаму космасу.
Каштоўнасць існавання адзінкі — для яе самой — залежыць ад сумы тых задавальненняў (як хочаш іх назаві: працай або распустай, малітвай або творчасцю), якія яна зможа ўзяць ад жыцця. Я, напрыклад, учора дакладна атрымаў задавальненне, калі ў адным рэстаране адчабучыў штуку. Пайшоў туды з калегам, таксама выведнікам. Мы былі ўжо п’яныя. Я замовіў гарэлкі і свіную адбіўную.
На зале было даволі шмат гасцей. Паблізу мяне, за іншым сталом, сядзе- ла, спакойна спажываючы харч, вялікае кампанія... Там проста елі, але мена- віта спажывалі закускі, адбіўныя і рознае іншае з талерак. Усё адбывалася гэтак павольна, велічна, у такой засяроджанасці, быццам ладзіўся рэлігійны абрад, а не выконвалася звычайная дзея напіхання трыбухоў ежай. Кампанія складалася з трох спадароў, чатырох спадарынь, двух малых дзетак і аднаго хлопчыка гадоў дзесяці, вясёлага і рухомага як ртуць. Ён адзін вылучаўся сваімі «анармальнымі» паводзінамі сярод астатніх людзей, што сядзялі за стал ом. Былі яны найверагодней адной сям’ёй. У бок хлопчыка безупынна ляцелі навальнічныя погляды, яму чыталіся маралі і натацыі дарослых:
— Гэнік, не круціся на крэсле!
— Гэнік, не брыкай нагамі!
— Гэнік, не бяры ў рот нажа!
І ўвесь час: Гэнік, Гэнік і Гэнік!
Захацелася ўразіць тую ўзорную сям’ю. Паказаць ім, як насамрэч выглядае благое выхаванне, у параўнанні з якім выхаванне Гэніка падалося б узорным, а сам Гэнік — увасабленнем анёла.
Тут заўважу, што калісьці ў гэтым рэстаране я ўжо нарабіў вэрхалу і быў тут добра вядомым, таму з-за буфета на мяне неспакойна пазіралі спалоханыя людзі, як бы прадчуваючы блізкую бучу.
Я паклікаў афіцыянта і сказаў:
— Пойдзем на кухню!
Адвёў мяне туды. На кухні я ўбачыў вялікі мясны нож. Узяў яго і вярнуў- ся ў залу. Погляды ўсіх прысутных скіраваліся на мяне. Афіцыянт і гаспадар рэстарана неспакойна круціліся паблізу.
— Шаноўны пане! Паночку ласкавы!
— Што пан хоча? У чым справа?...
Я пачаў на стале секчы катлету. Натуральна, талерка пырснула на кавалкі, абрус і столік я парэзаў.
— Катлета занадта цвёрдая! — сказаў я гаспадару рэстарана.
— Зараз будзе іншая.
— Я хачу гэтую!.. Я таксама зацяты!
На маё патрабаванне афіцыянт прынёс запаленую свечку, і я
дасмажыў над ёй, на відэльцу, кавалкі свіной адбіўной, а потым са смакам яе з’еў, запі- ваючы гарэлкай.Госці, што сядзелі за вялікім сталом, похапкам паглыталі сваё і выкацілі- ся з залы. Ужо ані разу не пачулася: «Гэнік!»
Я чытаў дзесьці, што нічога дарэшты не знікае! Нічога! Усё мае пэўныя прычыны і выклікае пэўныя наступствы. Нішто не прамінае бясследна!..
Трэба над тым паразважаць. У гэтым рэальнасць жыцця, явы. Але я не заста- нуся ў дурнях, не паддамся на танны жарт. Гэтак мне падумалася пасля той рэстараннай гісторыі. Якія ж будуць яе наступствы і вынікі?
Учора Янка пазнаёміў мяне з нейкай тэлефаністкай. Пульхненькай, све- жанькай і ружовенькай, як свежая булачка. Прасіла мяне аднесці ліст да маці ў Менску. Не хацеў нават, але яна пачала гэтак лісліва зазіраць мне ў вочы і зрабіла такі сумны тварык, што не мог адмовіць. Сказаў:
— Добра, хай пані падрыхтуе ліст.
— Калі ласка, ужо гатовы! — выняла аркуш з рыдыкюля.
Гэта вельмі непрыемна мяне ўразіла. Выходзіць, нагэтулькі была ўпэў- неная, што не здолею адмовіць... Жанчыны часта злоўжываюць сваёй «сла- басцю», а з нас такім чынам робяць дурняў. Закрану тут адну праблему, над якой шмат разважаў. Вось мужчыны, напрыклад. Немец не любіць француза, паляка, пагарджае расейцам, варожа ставіцца да англічаніна, італьянца і гэтак далей. У той жа час той самы немчуровец да францужанкі, полькі, рускай, англічанкі, італьянкі заўжды ставіцца ветліва і прыязна, а тэмпература той прыязнасці і ветлівасці залежыць ад ступені прыгажосці той асобы «горшай» нацыянальнасці. Мы настолькі нявольнікі сваіх інстынктаў, што не ўмеем нават быць справядлівымі ў адносінах да людзей. Калі мае развагі непамыл- ковыя, тады ўся міжнародная палітыка і шавінізм любога колеру з’яўляюцца спаборніцтвам самцоў, над якім пануюць жанчыны... Жанчыны са сваёй трыбуны, са сваіх п’едэсталаў выбіраюць самцоў-рыцараў, не зважаючы на нацыянальнасць, расу і веравызнанне... Як у жывёл...
Якое складанае жыццё! Галава трашчыць... Хацеў бы пра гэта што- небудзь прачытаць. Але калі і што?.. І навошта мне зараз наогул нешта па- знаваць? Можа, праз тыдзень мяне закапаюць? І што тады мне з набытых ведаў?.. Варта вучыцца і спазнаваць тады, калі потым ёсць час усім гэтым раскашаваць, карыстацца або прынесці карысць іншым. А цяпер? У маім ста- новішчы? Шкада часу!.. Лепш піць!..
VI. ПА-ЗА СВЯДОМАСЦЮ
На гармоніку нам Стах Так зайграў, што проста жах! І данізу галавой Мы затаньчылі з табой.
(З песенькі злодзеяў)
Забава прачнуўся позна. Янкі і Уладзіка ў хаце не было. Устаў і апрануўся. Некалькі разоў прайшоўся па пакоі. Заўважыў пад ложкам бутэльку гарэлкі. Узяў у рукі. Была амаль поўная. Адкінуў галаву і доўга каўтаў. Выпіў амаль палову. «Можа, пайсці да гаспадыні па закуску»? — падумаў.
— Няма чаго, абыдзецца!.. — услых адказаў сабе.
Запаліў цыгарэту і доўга сядзеў задуменны, гледзячы кудысьці ў кут пакоя, пад столь. Жмурыўся. Усміхаўся. Выкурыўшы цыгарэту зноў узяў у рукі бутэльку. Перакуліў дном дагары, зірнуў пад святло, а потым вялікімі глыткамі выпіў рэшту гарэлкі. Зноў запаліў цыгарэту і выйшаў на вуліцу. Кро- чыў хутка, пераскокваючы праз пасля ўчарашняга ліўня лужыны.
Калі мінуў чыгуначны пераезд, сустрэў калегу, Янку Казлоўскага.
— Куды, пане? Можа, да нас? — здалёк ужо галёкаў Казлоўскі.
— Да Янкі.
— Можа, пан зойдзе ў чыгуначную лазню? Пан увесь час у дарозе, нават вымыцца няма калі. А ў нас лазня: я скажу!
— Не маю бялізны на змену. Трэба ісці ў горад і купіць.
— Гэта факт. Але ведае пан што? Я дам чыстую бялізну. Сваю змяню дома, а вашу вазьму памыць. Згода?
Забава пайшоў з ім мыцца. Выпітая нашча гарэлка падзейнічала там на яго моцна. Калі выйшаў з парылкі, дзе Казлоўскі па-руску вылупцаваў яго бярозавым венікам, быў зусім п’яны.