Луп
Шрифт:
— Правільна я кажу?
— 3 погляду класікаў правільна.
Мешчанін пакутліва зморшчыў лоб і хацеў нешта сказаць, але яго апярэдзіў Студэнт.
— Давайце прымем радыкальнае рашэнне і пакараем яго за пазбаўленне волі,— Студзнт кіўнуў на Карнюшку.
— Не маеш права,— узлаваўся той, тым не менш ашаломлены неспадзяваным націскам.
Луп па-ранейшаму стаяў спінай да плота і раўнадушна пазіраў на натоўп. Ён амаль супакоіўся, але быў усё-такі насцярожаны, бо нешта падказвала яму, што ўвесь гэты гармідар мае дачыненне да яго. Ён адчуваў моцны голад, але Гаспадар не думаў пакуль што карміць яго. Яму хацелася
12 гадзін.
— Пара.
Мастак апрануў на світэр куртку, зверху штармоўку і ўскінуў за плечы рукзак.
Рыта таксама пачала апранацца.
— Пр^вяду цябе крыху, усё роўна ў магазін трзба.
Мастак паморшчыўся, але кіўнуў у знак згоды — ён не любіў праводзін.
Яны выйшлі на вуліцу, і халодны паўночны вецер адразу накінуўся на іх, разлахмаціў валасы. Між дамоў, нібы ў аэрадынамічнай трубе, ён быў асабліва дакучлівы і ўчэпісты.
— Што, пойдзеш праз рынак?
— Рынак не яма — пайду прама...
Яны спыніліся ля таго месца ў агароджы, дзе жалезны прут быў выламаны і да дзіркі вяла сцежка. Туды і назад пралазілі час ад часу людзі.
— Так бліжэй, адразу на прыпынак выйду. Мастак прыхіліў да сябе жонку. Яе нос даставаў якраз да верхняга гузіка яго штармоўкі.
— Мужчыны не ведаюць, што такое чакаць,— сказала Рыта.— Я баюся чамусьці.
— Прымхі,— усміхнуўся Мастак.— А калі б ты была жонкай марака, бортправадніка ці футбаліста?
Ён махнуў рукой і палез у дзірку. Амаль праз дзесятак крокаў плынь рынку праглынула яго. Нейкі маладзецкага выгляду дзяцюк адразу прапанаваў яму ношаныя боты за пяць рублёў і ватоўку за чырвонец; пацягнуліся рады гандляроў-кааператараў, падлеткі са шчанюкамі, дзядзька з вавёркай у дротавай клетцы. Таксама ў клетцы, толькі драўлянай, прадавалі ястраба з падразанымі крыламі. 3 кардонных скрынак вытыркаліся
трусіныя вушы. 3 другога канца рынку чутны быў енк — прывезлі свіней.
Мастак ямчэй ускінуў рукзак і пайшоў праз натоўп, часам спыняючыся і ўглядаючыся ў тое, што міжволі цікавіла яго. Спачатку, як толькі яны з Рытай атрымалі ў гэтым раёне кватзру, ён часта заходзіў сюды — паназіраць. Але выгляд жывёл, якіх пазбавілі волі, быў яму непрыемны. Тым не менш Мастак скіраваў у той бок, дзе была пакінутая будка шаўца — там ён убачыў людзей, якія схлупіліся разам, і пацікавіўся: што прадаюць? Ён ужо некалькі разоў пачуў слова «воўк». Мастак праціснуўся бліжэй і сапраўды ўбачыў на ланцугу ваўка. Ён згледзеў, што гзта быў даволі буйны экземпляр. Блукаючы ў запаведніку, ён бачыў аднойчы такіх жа, толькі вольных, якія прамільгнулі на ўскрайку лесу і зніклі бязгучна, як цені. Ён успомніў, што, здаецца, чуў ад некага пра тое, быццам у адной з навакольных вёсак трымаюць ваўка, але ж такія выпадкі былі нярэдкія. Здаралася, ваўкоў гадавалі леснікі.
Мастак пачуў: людзі вакол жывёліны ўсхвалявана спрачаюцца. Ён прыслухаўся.
— Ты б, дзядзька, выпусціў свайго звера ў лес,— гаварыў высокі
ўсмешлівы хлопец, якога тут звалі Студзнтам,— а мы цябе ўхвалілі б.— Тата,— падтрымаў Студзнта Ігар,— няхай яго адпусцяць!
Карнюшка спахмурнеў.
— Калі не прадам, ён і далей мне замест сабакі будзе.
Мешчанін абурыўся.
— На ланцугу ён усё роўна загіне. Прырода свайго патрабуе.
Акцёр велічна падняў руку.
— Ты ведаеш, лабідуда, на што ты яго пасадзіў? — спытаў ён.
— Ведаю,— разгубіўся Карнюшка.— На ланцуг.
— На сумленне сваё!
У натоўпе загаманілі.
— Не разумею я сучаснай вёскі,— працягваў Акцёр,— і што за людзі там жывуць — невядома! Там усе такія, як ты?
Карнюшка засоп.
— Ды не,— сказаў Студзнт,— ён выключэнне.
— Спецыяльнасць нават ёсць — забойшчык жывёлы,— гнуў сваё Мешчанін.— Днямі ў мясцовай газеце вычытаў: патрабуюцца вучні.
— Вясёлага мала,—згадзіўся Філосаф,—але ж, мяркую, некалі чалавецтва не стане есці жывёл.
— Каго ж яно будзе есці?
— Генная інжынерыя. Уплываючы на гены, можна вырошчваць, напрыклад, спецыяльных мясных чарвякоў. Завёў сабе дома такога і адсякай па кавалку. А ён будзе рэгенерыраваць, аднаўляцца. Кармі толькі. Пазбавімся ад зброі, зоймемся медыцынай, і людзі, магчыма, будуць жыць па трыста ці пяцьсот гадоў.
Студэнт не згадзіўся.
— Малаверагодна,— сказаў ён.— Я вось чытаў, што Сусвет увогуле імкнецца да неарганічнага стану. I мы не ведаем нашых аналагаў, ці ж гэта не дзіўна?
Філосаф аспрэчыў:
— Розум прывядзе нас да братоў. Існуюць жа недзе іншыя цывілізацыі.
— А я не веру ў розум, не гаворачы аб цывілізацыях,— сказаў Акцёр.— Ці такі ўжо ён мэтазгодны? Пакуль што розум толькі разбурае. А калі менавіта ён прыводзіць від, які ім надзелены,
да экалагічнага тупіка? Існуюць жа думкі, што працягласць жыцця чалавека як віду максімум некалькі стагоддзяў — з пачатку работы першага радыёперадатчыка.
— Чаму радыёнерадатчыка?
— Радыёхвалі. Іх можна слухаць за сотні светавых гадоў. Але ж мы нікога не чуем. Пустэча. Можа, хто і быў, пакаўкаў крыху, як мы, і —гамон!
·Навокал зноў засмяяліся.
— Усё залежыць ад нас,— запярэчыў Філосаф.
— Лухта! — сказаў Акцёр.— Чалавек — гэта не гучыць горда! Занадта паўсюдна гора, каб спяваць сабе асанну!
— Мо ўсякае арганічнае інстынктыўна мадэлюе варожасць у адносінах да розуму, бо адчувае, што ён у рэшце рзшт прынясе яму пагібель? Чаму ў блажэнных, у юродаў няма ворагаў?
— А раптам усё яшчэ болып складана? Мо сатанінскія сілы змагаюцца з намі? А поле бітвы — наша Зямля?
Навокал загаманілі. Гутарка цікавіла многіх. Карнюшка слухаў з разяўленым ротам. Крыху ўбаку маўкліва стаяў Мастак.
— Я падтрымліваю,— раптам сказаў Мешчанін.— Вось знікне азонавае покрыва, загінуць жывёлы, дык ці доўга і мы працягнем пад купаламі са штучнага шкла?
— У свеце, можа, няма мэты і сгнсу, а жыццё выпадковае,— буркнуў Студэнт.
— А калі яно не выпадковае?
— На што намякаеш?
— На тое, што і ты.
— Бадай. Але як праверыць?
— Праверыць то і нельга! Але ж якая малая імавернасць падзей, які ланцуг паслядоўны!
— Можа, тэхнакраты хаваюць ад нас нешта, нібы старажытныя жрацы? — спытаў Філосаф і зноў пакратаў адзін з пярэдніх зубоў. Зуб хістаўся.