XIIМы ўвосень не зналі здабытку, як змераць, Па свірнах засекі стаялі з дабром,Па клунях ад збожжа ламаліся дзверы; Буйныя антоны і слуцкія бэры,Чарэшні і вішні былі за сталом.Мы сеялі дбала, збіралі мы густа,Мы з працы калгаснае ведалі плён —У нас па вядру ураджала капуста,I спорыла бульба рассыпчастым кустам,I ў добрую сажань адборлівы лён.А колькі ў нас ягад, чарніц і ажыны,Па мхах журавіны да самай зімы;А колькі вадзілася ў лесе дзічыны,Шумелі чароты пад крыллем гусіным, Чародамі ў рэках хадзілі самы.Зямля Беларусі давала, што трэба.Мы чулі, як сокі па нетрах гудуць,I хлеб нам штодзённы, і ўсё, што да хлеба, Здавалася нават, што зоры на небе,—На гонкіх вяршалінах бору растуць.XIIIЗямля
Беларусі! Былі ў нас клапоты,Каб ты урадліваю ўся зацвіла,Мы багну ўздымалі з адвечнай дрымоты, Каналамі рэзалі нетры балотаў —I з тванню знікала туманаў імгла.Народная сіла скарыла паўсюды;I там, дзе гібелі лаза ды імхі,Дзе вокны бяздоння ляжалі пад хлудам, Дзе продкі вялі з лесуном перасуды,— Ішлі з перамогаю нашы плугі.Мы ўзмахам рыдлёвак нядолю хавалі I стомы ніколі не зналі ў руках.Глухія палескія сумныя далі,Як стрэлы, прабілі наскрозь магістралі,I сталі сялібы на іх берагах.Калі прыгадаеш, дык дзіву даешся,Як многа зрабілася ў тыя часы.О, як вы ўставалі, прасторы Палесся,У нівах шырокіх, што ў казачных песнях, У гомане буйнай жытнёвай красы.XIVЗямля Беларусі! Табой мы сагрэты, Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй.О, як ты прыгожа над Нёманам, лета! Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам I водарам ясных купальскіх начэй.Па вішнях і яблынях сонца разліта,Яно над кустамі парэчак, малін; Блішчаць сенажаці травой-аксамітам, Хвалюецца возерам спелае жыта,I шум канюшыны ўзлятае з лагчын.Дарогі ў прысадах, бярозы, таполі, Блакітнага неба струменіць віно,Вятры пралятаюць, як песні над голлем. Шырока-шырока калгаснае поле,Куды ні паглянеш,— мяжы не відно.Ніколі, ніколі, нідзе не забыцца,Як хлопцы выходзяць адранкам касіць,I росны мурог перад імі іскрыцца,Як песні спяваюць вясёлыя жніцы, Заплёўшыя ў косы красу зараніц.XVЗнаходзілі мы адпачынак здаровы Па ціхіх дубровах, па звонкіх гаях. Азёры пад Леплем, бары Аўгустова Дарылі паветрам смалістым, сасновым,—Мы сілу, што крэмень, насілі ў грудзях.Як добра, устаўшы вясной раніцою, Адчуўшы на целе праменні цяпла, Напіцца з цвітучых палёў сырадою I ў чоўне паплыць задуменнай ракою Пад мерныя ўсплёскі на хвалях вясла.А з берага хіляць галовы купавы,А кветак на полі, нібы аганькоў,І ветры ўсяго абдымаюць ласкава,I кратаюць вусны духмяныя травы,А гоман птушыны, як хор гусляроў.А як вы чароўны, Наддзвіння заходы,I ў дзень вераснёвы і ў сонечны май! Хто быў там аднойчы з якое нагоды, Дык той праканаўся і скажа заўсёды —Здаровы, прыгожы, азёрны наш край.XVIЗямля Беларусі, зялёныя долы!З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбойЗачэрпнулі думы Купала і Колас,На кожнай сцяжынцы іх песня і голас З тваёю журбою і ўцехай тваёй.Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок...I поле, і пушчы, і рэкі тут чулі,Як Цётка спявала, як марыў Бядуля,Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок.А як разгарнуўся наш росквіт вялікі У дні нашай бурнай, прыгожай вясны.Мы радасным песням не ведалі ліку — Раслі спевакі, песняры і музыкі.Аб шчасці народным спявалі яны.Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках,Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў; Ты песня сама ад крыніц да заранкі,Ад зорак паўночных да сіняга ранку,Ты наша паэма з бурштынавых слоў!XVIIЯк гэта ўсё дорага сэрцу і блізка —Над ціхаю Свіслаччу строі муроў, Прасторныя плошчы і вуліцы Мінска... Сталіца! Ты — нашага росту калыска,Спрадвечная слава бацькоў і дзядоў.Сталіца! Магутнасць твая незлічона,Не раз ты суровую знала пару,Тут шаблі крышылі французы, тэўтоны,І шведы, і ляхі. Чужынцаў з праклёнам Ты біла, збіраючы ўсю Беларусь.Сталіца! Цябе будавалі мы дбала У нашы савецкія, шчасныя дні,Ты быццам на крыллях увысь узлятала, Палац за палацам, квартал за кварталам, Такая, якою ніхто і не сніў.Блакітнае
неба над горадам-садам, Ускраіны ў гулкіх фабрычных гудках,I бронзавы Ленін ля Дома Урада Вітаў нашу сілу і буйную радасць I зваў нас нязломнымі быць у вяках!XVIIIМы славілі час той пад сцягам чырвоным, Што раны балючыя нам загаіў,Калі мы з братамі з-пад Буга і Нёмна, Разбіўшы іх путаў ланцуг пад'яромны, Сышліся навечна ў адзінай сям'і.Адна гадавала нас родная маці,Хто ж мог нас дратамі мяжы падзяліць? Хто права займеў у прыгнечанай хаце Забраць у братоў нашых скарбы, багацці I волю пакінуць адну — галасіць?Зямлю адабраўшы і роднае слова,Не ведалі майстры прыгнёту-ярма,Як Прыпяці нельга пасеч напалову,Як вольных вятроў не суцішыць размовы, Так нельга народ у палоне трымаць.Калі мы з'ядналіся, слёзы, як росы,Ад шчасця па тварах у нас пацяклі,Бо прагнага сэрца жаданне збылося —У промнях рабіны вясёлая восень Хадзіла па ўсёй беларускай зямлі.XIVДык будзьце пракляты на вечныя векі, Фашысцкай краіны забойцы-сыны,Што страцілі воблік, душу чалавека,Што ўсё разбурылі праз гвалты і здзекі, Што ў край наш прынеслі пакуты вайны.Агорнута сэрца і болем і жалем,Ніяк не забыцца таго, Беларусь,Як ветры тужылі, як рэкі рыдалі,Як беглі гіа нівах крывавыя хвалі,Як хмары закрылі пад небам зару.Як нікла здабытае намі ў сталеццях,Як горад ахуталі морак, жуда,Як нішчылі вуліцы выбухі смерці,Як чэзлі ў руінах забітыя дзеці,Як сонца з-за хмараў было не відаць.Як зграі з'явіліся з гвалтам, прымусам, Як полымя крыллі плылі па начах...Ды толькі не здаўся народ Беларусі,Не стаў на калені, не паў, не сагнуўся,А ворага стрэціў ударам мяча!XXЗямля Беларусі! Ты ў гневе, ты ў ранах, Твой гнеў разгараецца сёння ў агні. Палямі-барамі сыны-партызаны,Жыцця шкадуючы, б'юцца аддана,—Не рэкі гамоняць, а зброя звініць!Ты ўстала паўстанкай прад набрыддзю дзікай З азёрамі помсты ў грозных вачах.Ды гэта ж не сосны, а вострыя пікі,Ды гэта ж не вецер, а смерці музыка,Што грае на чорных, варожых касцях.Па ўсіх неабдымных прасторах-абшарах Устала расплата, крывёй загула,Знаходзіць чужынцаў суровая кара,Грымяць Налібокі, хвалюецца Нарач,На бераг з палону выходзіць Сула.Зямля Беларусі! У часіны нягоды Тваіх абаронцаў нязломная раць.Хто жыў тваім хлебам, хто піў твае воды,Хто меў тут прытулак у час непагоды,Гатоў той памерці, цябе ж ратаваць!XXIБор шумны, бор грозны, вяшчун наш зялёны! Гамоніш вячыстай, сівой галавой,Як з вернай дружынай адважны ЗаслонаўЗнішчаў акупантаў,скідаў эшалоны,Маланкам і бурам ён родны і свой.Бор шумны, бор грозны, гамоніш з вятрамі, Галінамі сосен, ялін і дубоў,Як Міша Сільніцкі хадзіў тут шляхамі,Як роснае поле прыкрыў ён грудзяміI зоркай над роднай зямлёй узышоў.Бор шумны, бор грозны, гамонкай сяброўскай Сягоння ты ўзняўся да самых аблок,—Як ворага косіць наш храбры Дуброўскі,Як нішчаць злачынцаў па сёлах і вёсках Паўлоўскі, Казлоў, Бумажкоў, Лабанок.Бор шумны, бор грозны гудзіць над краінай... Сустрэнеш старога, малога — спытай,Спытайцеся ў хлопца, спытайся ў дзяўчыны, Адказ вы пачуеце толькі адзіны,—Што помсцяць яны за разбураны край!XXIIЗямля Беларусі! У гуле і звонеСягоння ўздымаешся вольнаю ты,Грымяць батарэі, імчаць эскадроны,Цябе вызваляюць з прыгнёту-палонуУпоплеч з сынамі са ўсходу браты...Не залпы гарматаў, а сотні вясёлак Пад снежаньскім небам высока лятуць. О, як асвятляе чырвоны наш золак Твае гарады і калгасныя сёлы,Што болей і болей з няволі ўстаюць.А ветры спяваюць чужынцам хаўтуры, Ім некуды дзецца ад грозных байцоў, Што йдуць з Украіны, Сібіры, Амура. Ні снег, ні марозы, ні буры-віхуры Ніколі спыняць гвардзейскіх палкоў.Да іх партызаны выходзяць сям'ёю,На ўсю Беларусь узлятае святло,Хай нашы палеткі абліты крывёю,Ты мужнаю ўстанеш і яснай вясною Рамонкамі зноўку расквеціш чало.