Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

– Бачу, цябе вельмі паважаюць.

– Яшчэ б. Я ж не звычайны важак, а каралева.

– У сэнсе – каралева?

“Каралева – значыцца ваўчыца. Ваўчыца кіруе зграяй ваўкоў. Гэта ж немагчыма!”. Гаўл здзіўлена паглядаў на свайго суправаджаючага. Па-першае, ён не адчуваў, што гэты воўк – жанчына. Па-другое – за ўсю гісторыю яго зграі ніколі ваўчыцы нават саветнніцамі не станавіліся. Гэта было… немагчыма. Тое ж самае, каб важаком стаў, напрыклад, зубр.

Яны падышлі да вялікай будыніны, якая ўздымалася не менш чым на дзесяць галоў, а шырыня даходзіла да дваццаці хвастоў. Складзена яна была з невялікіх

прамакутных каменняў, якія змацоўваліся цэглай. Уваход ахоўваў стары вялікі воўк са мноствам шнараў на пысе.

Гаўл упершыню бачыў такую пабудову. У горадзе іх зграі хата важака была менш разоў у пяць.

– Каралева – значыцца уладарыня. А гэта мой палац – заходзь.

Знутры пабудовы было вялікае памяшканне, адкуль можна было прайсці ў іншыя пакоі. Па цэнтры месцілася лесвіца на другі паверх.

– Вы будуеце шматпавярховыя хаты?

– Я ж сказала – гэта не хата, а палац. Пайшлі ў маі пакоі.

Акіра пайшла на другі паверх, Гаўл паследаваў за ёй. На вяршыні лесвіцы сядзеў яшчэ адзін стары воўк са шнарамі. Ён нізка нахіліў галаву і сказаў:

– Мая каралева, якія будуць загады?

– Нічога не трэба. Праз гадзіну прынясіце нам ежу.

– Слухаюся.

– Пайшлі, Гаўл.

Праз невялікі праём яны апынуліся ў доўгім пакоі, пол якога быў засланы скурамі зуброў. У адным з кутоў месціўся ложак са шкурак трусаў. Акіра прайшла да невялікага драўлянага стала ў цэнтры.

– Кажы, навошта Грык паслаў цябе сюды? Як вы хочаце змагацца з белымі?

– Ёсць толькі адзіны шанец перамагчы. Яны мацней нас і іх больш. Ніводная зграя ў адзіночку не выстаіць. А таму трэба аб’яднацца.

– Прапануеш, каб две зграі біліся разам?

– Так.

– Хочаш сказаць, Суу-Ардун запросіць нашых ваўкоў на сваю тэрыторыю, падзеліцца ежай і вадой?

– На час бойкі. Потым усё будзе па-старому. Таму я і прапанаваў склікаць сход, каб ваўкі вырашалі, ці пагадзіцца на нашу прапанову.

– Гаўл, ты так і не зразумеў? Я не важак, а каралева.

– Не ведаю, што гэта значыць. Я не чакаў, што кіраўніком зграі можа стаць ваўчыца. Аднак калі вы пагадзіцеся на прапанову, то мне ўсё роўна.

– Каралева – не тое ж самае, што важак-жанчына. Каралеве не патрэбна згода іншых ваўкоў. Любое маё рашэнне – закон для іншых.

Гаўл разгубіўся і апусціў галаву ніжэй, чым звычайна.

– Як гэта? Такога не можа быць…

– Усё магчыма. І я не першая каралева Алык-Ачын. Да гэтага каралевай была мая маці, якая забіла апошняга важака. пасля яе смерці ўлада перайшла да мяне ў спадчыну.

– Не разумею. Гэта ж парушае ўсе традыцыі. Мала таго, што ваўчыца стала уладаром над зграяй, дык і наступным важаком стала яе дачка, ды без бойкі…

– Традыцыі не каштуюць нічога. У нашай зграі быў выбар – загінуць у войнах з іншымі згарямі, ці цалкам змяніць тыя самыя традыцыі на новыя. Заставайся маім госцем да заўтра і я ўсё раскажу. Наконт тваёй прапановы – мы згодныя. Але каштаваць гэта будзе шмат.

***

Гісторыя пра ваўчыную каралеву

Мяне клічуць Акіра. Такое імя было ў маёй маці. Таму ваўки міжсобку гавораць Акіра Другая. Я не крыўджуся. Бо імя нічога не значыць без адносін. А мяне паважаюць.

Не буду расказваць пра апошнюю

вайну. Яна, напэўна, была падобнай да любой іншай вайны – ваўкі ды ваўчыцы без шкадавання забіваюць адно аднаго. Бо так павялося ад самага з’яўлення ўсіх ваўкоў: твая зграя – гэта сям’я, а іншая – ворагі.

Я раскажу пра заканчэнне вайны. Тую гісторыю, якую расказала мне маці. Ворагі Алык-Ачын адпомсцілі нам, пераможаным. Забралі ўсю ежу ды спалілі нешматлікія драўляныя пабудовы. Але не спыніліся на гэтым. Відаць марылі, каб тут засталася мёртвая пустэльня. А таму забілі ўсіх ваўчанят. І наша згаря, дакладней тыя шэсць дзясяткаў ваўкоў якія ад яе засталіся, стаялі і бездапаможна на гэта глядзелі. Інакш загінулі б усе. Чужыя абшукалі кожную хату, нару ды дзірку ў зямлі і загрызлі ўсіх шчанюкоў. Іх мёртвыя целы выцягнулі ў сярэдзіну горада і сышлі.

Мы зліліся, але не на ворагаў. Разумелі, што на іх месцы зрабілі б тое ж самае. Нас не задавальняла становішча галодных і слабых. Мы хацелі жыць, як астатнія зграі, хацелі дабрабыту і міру. І ў гэты момант агульнай роспачы да мёртвых шчанюкоў выйшаў важак і стаў рычэць:

– Нічога, ваўчыцы новых панараджаюць. А праз пяць гадоў мы зноў пойдзем на вайну і адпомсцім.

Ваўкі і ваўчыцы глядзелі на яго і не разумелі – што ён кажа. Які дурань пасля перажытога захоча ваяваць? А ён не спыняўся.

– Мы прыйдзем у іх горад, заб’ем шчанюкоў, а пасля згвалтуем ваўчыц. А іх тэрыторыі стануць нашымі. Бо мы знішчым кожнага ваўка ня нашай зграі.

Мая маці не вытрымала і кінулася ўперад. Схапіла важака за шыю, пракусіла скуру і паваліла на зямлю. Важак быў вялікім ваўком, самым моцны з тых, хто застаўся. Аднак на баку маці былі нечаканасць і гнеў. Ён кінуўся ўбок і вырваўся з яе пашчы. Кроў лілася ручаём, заліла мёртвых дзяцей. Важак стаяў над імі і цяжка дыхаў. Нахіліўся каб скокнуць і не здолеў падняцца на ногі.

Ваўкі і ваўчыцы, старыя і маладыя нічога не сказалі маёй маці ў той дзень. І ў наступны таксама. Усе працавалі – пахавалі целы мёртвых, адбудавалі жытло, паляўнічыя здабывалі ежу каб пракарміць зграю. А потым нехта з ваўкоў падыйшоў да маці і спытаў – як яна лічыць, ці будзе бяспечным ісці на паляванне да мяжы. Праз дзень іншы воўк спытаўся – дзе лепш трымаць параненых ваўкоў і што рабіць з калечанымі. А праз тыдзень маці зразумела, што вырашае ўсе пытанні зграі. Яе прызналі уладаром.

Не, гэта не спужала, наадварот. Яна зразумела – так павінна быць. І ў хуткім часе перабралася ў будку былога важака і паклікала сход. На ім яна абвесціла, што наракае сябе каралевай. І з гэтага дня ваўкі больш не будуць кіраваць зграяй Алык-Ачын – толькі ваўчыцы.

Думаю табе цікава, як мы дайшлі да традыцый, пра якія ты сёння даведаўся. Маці мне расказвала. Калі ў нас засталося мала ваўкоў і зусім не засталося шчанюкоў, згаря Алык-Ачын упершыню была сытая. Наша зямля, тэрыторыя, адведзеная лёсам, лёгка магла пракарміць шэсцьдзесят ваўкоў і пакідала галоднымі чатырыста. Таму каб жыць сярод нас і быць нашым братам ці сястрой, мала нарадзіцца ў зграі. З першага дня жыцця трэба даказваць сваю карысць.

Кожны нашай крыві вучыцца паляваць, будаваць і біцца. У бойцы адзін на адзін мой воўк лёгка пераможа вашага. Нават калі з нашага боку будзе ваўчыца ці сямнаццацігадовы стары.

Поделиться с друзьями: